| Феликс Аксёнцев ( @ 2007-07-31 15:22:00 |
* * *
Той год, калі ты быў жывы,
Імкне праз ліпень, і на выспе
Праз пах ігліцы і травы
Вядзе сцяга да бухты чыстай.
Спякота скручвае у кнот
Галлё арбуцісу, і звонку
Пільнуюць вадкае акно
Зялёнагубых мідый гронкі.
2007