Феликс Аксёнцев ([info]felix_aksentsev) wrote,
@ 2007-03-10 17:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Будапэшт Прага Кабул
Тады быў Будапэшт,
Камяні паляцелі ў наш бок.
Мяне хлопец спытаў,
Ці я слухаю блюзы і рок,
Адкуль зрушыў мой танк,
І чаму мая зброя зноў тут.
Прабач, пан Будапэшт,
Прабач, што прыйшоў да цябе.

Пасля Прага была,
Дзе спытаў мяне нейкі карчмар -
Чаму хакі мой джут,
І чаму я хаваю свой твар.
<.......................>
<.......................>.
Прабач, праскі карчмар,
Прабач, што хаваю свой твар.

Тэрмэз, потым Кабул,
Дзе мой сябра памёр за мяне,
Дзе ўжо ніхто не пытаў,
Ці мы слухаем хвалю, ці не...
Ды сто чорных рублёў
Атрымалі за сына бацькі.
Прабач, мой прэзыдэнт,
Табе не паверу я зноў.

1988

Першы, нязграбны (і згублены) тэкст УЛІСа - як я яго памятаю.
Гісторыя поп-культуры, ўбачаная праз гісторыю
савецкіх ваісковых аванцюр.
Бракуе 2-х радкоў.



(Post a new comment)


[info]c_walera
2008-05-11 01:17 pm UTC (link)
Велмі файны тэкст. Не зразумела, чаго песьню не запісалі..? А мо, шчэ і Пана Руста прыгадаеце, калі час будзеце мець? :)

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…